Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі правяла са сваімі чытачамі гістарычны інфагід “Знакамітыя імёны Беларусі”, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй узнікнення беларускага пісьменства, асноўнымі этапамі творчасці вядомых беларускіх асветнікаў – Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сімяона Полацкага, Сымона Буднага. З вялікай цікавасцю рабяты слухалі пра жыццё знакамітых людзей, дзякуючы якім друкаванае слова, культура і асвета распаўсюдзіліся па ўсёй беларускай зямлі.











