З нагоды Дня беларускага пісьменства ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна гістарычных звестак “Беларускае пісьменства – крыніца культуры і духоўнасці”. З аповяду бібліятэкара ўдзельнікі даведаліся аб узнікненні і развіцці пісьменнасці і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, успомнілі асветнікаў Беларусі – Сімяона Полацкага, Сымона Буднага, Еўфрасінню Полацкую, Васіля Цяпінскага, прагледзелі электронную прэзентацыю, прысвечаную жыццю і творчасці выдатнага прадстаўніка нашай краіны першадрукара Францыска Скарыны. Прысутным быў прапанаваны агляд выданняў кніжнай выставы, якія даюць магчымасць падрабязней даведацца пра асветнікаў і славутых людзей Беларусі.







