6 верасня ў Каралінскай сельскай бібліятэцы прайшоў круіз ведаў “Напісанае застаецца, або як кніга заваявала свет”, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Бібліятэкар расказала дзецям, што штогод у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае адно з самых светлых і інтэлектуальных святаў — Дзень беларускага пісьменства. Гэта не проста дата ў календары, а сімвалічная падзея, якая аб’ядноўвае мінулае, сучаснасць і будучыню, аддаючы даніну павагі роднаму слову. З гэтым днём звязаны імёны вядомых асоб, святых Кірыла і Мяфодзія, якія былі стваральнікамі алфавіту. Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, якая прысвяціла сваё жыццё служэнню Богу і людзям, будавала храмы, вучыла дзяцей і лячыла хворых. Сімяон Полацкі пісаў вершы, байкі, загадкі, п’есы, не толькі на беларускай мове, але і на рускай, польскай. Францыск Скарына — стваральнік першай друкаванай кнігі. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.








