Сёмага верасня ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня беларускага пісьменства прайшоў круіз ведаў “Напісанае застаецца, або Як кніга заваявала свет”. Бібліятэкар пачала мерапрыемства загадкай пра кнігу, далей распавядала дзецям пра тое, як і чаму з’явіліся першыя кнігі. Дзеці даведаліся, што першай у гісторыі чалавецтва кнігай можна назваць кнігу наскальных малюнкаў. Далей дзеці пазнаёміліся з эвалюцыяй кнігі ад гліняных таблічак да скруткаў з папірусу, а затым пергамента, са старажытнымі рукапіснымі кнігамі. І, нарэшце, з першымі друкаванымі кнігамі і іх стваральнікамі. Аповяд суправаджаўся паказам слайдаў на камп’ютэры. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар задавала дзецям пытанні, каб даведацца, як яны засвоілі новую інфармацыю. Цяпер дзеці з вялікай цікавасцю будуць хадзіць у бібліятэку, беражліва ставіцца да кніг.





