
Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі расказала сваім чытачам пра традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне. Дзеці даведаліся цікавыя факты з жыцця знакамітага беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Затым азнаёміліся з асаблівасцямі афармлення старадаўніх кніг, даведаліся, што ў мінулым кніга шанавалася, як сапраўдны скарб, а “Біблія” Скарыны стала першай друкаванай кнігай, выдадзенай на старабеларускай мове, паклаўшы пачатак беларускаму кнігадрукаванню.
Замацаваць свае веды пра самага знакамітага беларуса, чыё імя прагрымела на ўсю Еўропу і заслужыла павагу не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі, змаглі юныя ўдзельнікі пазнавальнай гульні “Хачу ўсё ведаць. Францыск Скарына”, якая была прысвечана 535-годдзю з дня нараджэння Ф.Скарыны.


