У кожнага населенага пункта свая гісторыя, характар, лёс. Багатая гісторыя і ў зямлі, на якой размешчаны аграгарадок Каралін. Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі, запрасіла сваіх юных чытачоў на рэтра-падарожжа “Не заменяць, край любімы, ніякія цуды”. Удзельнічаючы ў конкурсах “Выбіраю-адказваю”, “Памятаем нашых герояў”, “Фотапартрэт”, “Экспрэс-апытанне”, “Складзі прыказку”, “Экспанат” дзеці ўспомнілі гісторыю і геаграфію роднага краю, гістарычныя падзеі і людзей, якія ўнеслі ўклад у гісторыю сваёй малой радзімы. У дапамогу ім былі прапанаваны тэматычныя папкі (аформленыя бібліятэкарам) і краязнаўчая літаратура.






