Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Пяляжын быў праведзены Дзень праваслаўнай кнігі “Родники духовные”, падчас якога гаворка ішла аб праваслаўнай веры, чаму трэба наведваць храм, як трэба паводзіць сябе ў перыяд посту, пра значэнне духоўнасці ў наш час. Пагаварылі аб праваслаўных кнігах, як асаблівым відзе літаратуры. Гэта не толькі жыціі святых і святое пісанне, але і асабісты духоўны вопыт святароў, парады па ўдзелу ў царкоўных таінствах, дапаможнікі па выхаванні дзяцей, мастацкія творы. Чытачы з задавальненнем бралі прапанаваныя бібліятэкарам кнігі для чытання.






