17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды, у Каралінскай сельскай бібліятэцы, 13 верасня было праведзена гістарычнае кола падзей “Гістарычная спадчына ў сэрцах пакаленняў”. Пра падзеі 17 верасня 1939 года разказала прысутным былы настаўнік гісторыі Крэчка А.І. Удзельнікам яшчэ раз нагадалі, пра тое што гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Гэта адносна новае свята – гістарычны Дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якое мы святкуем згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 2021 года.Таксама прысутныя пазнаёміліся з літаратурай па гэтай тэме.








