У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Наша сіла ў адзінстве”, прысвечаны Дню народнага адзінства. Бібліятэкар расказала дзецям аб гістарычнай падзеі, якая стала асновай для святкавання Дня народнага адзінства, аб іншых важных вехах у развіцці нашай суверэннай дзяржавы. Дзеці склалі кветку адзінства з папяровых пялёсткаў са словамі: сяброўства, згода, непадзельнасць, згуртаванасць, мір, аб’яднанне. Была аформлена тэматычная выстава “Разам мы — краіна Беларусь”.








