17 верасня для Беларусі – дата асаблівая, якая сімвалізуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці і адзінства нацыі. Дзень народнага адзінства – гэта магчымасць падкрэсліць важнасць патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў развіцці моцнай і квітнеючай Беларусі.
Пра гэта свята ішла размова ў час выезду бібліёбуса ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі на інфармацыйна-пазнавальнай гадзіне “Беларусь адзіная”. Бібліятэкар не толькі пазнаёміла з гісторыяй узнікнення свята, але і расказала, што сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. І сёння ў нас ёсць галоўнае – мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна.






