Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Будучае Беларусі ў адзінстве”

170925Будучае Беларусі ў адзінстве1
170925Будучае Беларусі ў адзінстве2
170925Будучае Беларусі ў адзінстве3
170925Будучае Беларусі ў адзінстве4
170925Будучае Беларусі ў адзінстве5
170925Будучае Беларусі ў адзінстве6
170925Будучае Беларусі ў адзінстве7
170925Будучае Беларусі ў адзінстве8
170925Будучае Беларусі ў адзінстве9
previous arrow
next arrow

17 верасня ўвесь беларускі народ адзначае важнае і значнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэты дзень увасабляе ў сабе каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нас: любоў да Радзімы, павага да традыцый, гонар за незалежнасць і імкненне да суверэнітэту.

Да гэтай важнай даты для беларускага народа бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную экспазіцыю “Будучае Беларусі ў адзінстве”. Экспазіцыя ўключала ў сябе тры раздзелы: “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы”, “Дзень народнага адзінства” і “Памятаць мінулае дзеля будучыні”. У першым раздзеле размяшчаліся матэрыялы аб сучаснай Беларусі, яе дасягненнях і галоўным багацці краіны – яе людзях. У другім раздзеле былі падабраны кніжныя выданні аб ключавых момантах свята. А раздзел “Памятаць мінулае дзеля будучыні” утрымліваў кнігі пра вялікі подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.