У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня народнага адзінства з дзецьмі праведзена гістарычная панарама “Моцныя адзінствам”. Падчас мерапрыемства дзецям расказалі пра значэнне свята, што яно з’яўляецца сімвалам справядлівасці і нацыянальнага яднання, пра важнасць адзінства беларускага народа для захавання моцнай і незалежнай дзяржавы. Напрыканцы мерапрыемства дзецям прапанавалі пазнаёміцца з літаратурай па тэме і пажадалі ім добрага настрою, міру, жыць у дружбе і ўзаемнай падтрымцы.





