Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Навучы сваё сэрца дабру”

Дабро – гэта светлае і прыемнае пачуццё, якое дорыць усмешку, прыносіць радасць, яно параўнальна з кавалачкамі шчасця. Добры чалавек, заўсёды дапаможа таму, хто мае патрэбу.

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі правяла ўрок дабрыні “Навучы сваё сэрца дабру. Рабяты малявалі “Дрэва дабрыні”, былі праведзены гульні з добрымі словамі “Гавары добрыя словы” і “Чароўныя словы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі вершы пра добразычлівасць і міласэрнасць.