Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзены ўрок маралі “Дзе любоў і свет там гвалту і гора няма”. Сям’я для кожнага з нас — гэта самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці. І калі ў сям’і пануе паразуменне, давер і цяпло – гэта сапраўднае шчасце. Падчас мерапрыемства вялася размова пра сям’ю, пра каханне і павагу ў ёй, пра выхаванне падрастаючага пакалення, пра прадухіленне гвалту ў дачыненні да блізкіх людзей. Напрыканцы мерапрыемства вядучы пажадаў прысутным, каб іх сэрцы напаўняліся дабрынёй, пяшчотай, міласэрнасцю, любоўю, шчырасцю, душэўнасцю і цярпеннем, каб іх сем’і жылі ў міры і згодзе, без гора і гвалту.