У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна здароўя “Тысяча парадаў для здароўя”. Удзельнікі мерапрыемства вялі размову аб здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы шкодных звычак, аб тым, як падоўжыць жыццё з дапамогай здаровага харчавання і фізічных нагрузак, таксама падзяліліся выпрабаванымі на сабе народнымі рэцэптамі, дыетамі і спосабамі аднаўлення арганізма. Увазе прысутных была прапанаваная выстава літаратуры “Здароўе актуальна заўжды” з рэкамендацыямі, якія дапамогуць захаваць не толькі здаровае цела, але і здаровы дух.






