У Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай абмен рэцэптамі “Проста. Хутка. Смачна”. На сустрэчу сабраліся аматары гатаваць розныя стравы, рабіць нарыхтоўкі на зіму. Кожная ўдзельніца расказала аб рэцэптах любімых страў, аб нарыхтоўках гародніны і садавіны на зіму, якія робяць для сваёй сям’і і частуюць сяброў і, вядома, падзяліліся любімымі рэцэптамі нарыхтовак на зіму, якія калісьці ўзялі на заметку з часопісаў ў бібліятэцы. А бібліятэкар пачаставала удзельнікаў сваёй прыгатаванай стравай “Печыва з начыннем” і таксама падзялілася рэцэптам.







