Сімвалічна, што “залатая восень” – пара мудрасці, накопленага вопыту – у жыцці чалавека супадае з каляндарнай восенню. Чытачы паважанага ўзросту сёння прымалі віншаванні з нагоды Дня пажылых людзей ад бібліятэкара Бародзіцкай сельскай бібліятэкі ў час акцыі-віншавання “Золата і мудрасць восені”. У іх адрас прагучалі віншаванні і пажаданні задароў’я і дабрабыту.





