У Князеўскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня пажылых людзей праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Добрым словам адзін аднаго сагрэем”. На сустрэчу сабраліся жанчыны “залатога” ўзросту. Падчас мерапрыемства бібліятэкар павіншавала ўсіх са святам і пажадала моцнага здароўя на доўгія гады, цяпла і аптымізму. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, спявалі песні пад караоке, успаміналі пра сваю маладосць. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы.





