У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага дня пажылых людзей прайшоў вечар адпачынку “Днём мудрасці завецца гэты дзень”. У восеньскім календары ёсць добрая дата, якая перапаўняецца пачуццём удзячнасці ўсім пажылым людзям. І ў гэты дзень бібліятэкар павіншавала ўсіх прысутных на мерапрыемстве жанчын “залатога” ўзросту са святам і пажадала ім радасці, аптымізму, моцнага здароўя. Падчас сустрэчы гучалі вершы, песні, шчырыя ўспаміны кожнай пра сваю маладосць. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, душэўнай абстаноўцы і падарыла ўсім цяпло, увагу і радасць.






