У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла тэматычная вечарына “Нязгасны агонь душы…”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня пажылога чалавека. Бібліятэкар расказала прысутным, што гады – гэта не ўзрост, а багацце вопыту і шчаслівых успамінаў. Жыццё чалавека – гэта гісторыя мудрасці і дабрыні. У атмасферы цяпла і ўзаемаразумення прысутныя змаглі на час забыцца пра свае клопаты і акунуцца ў цудоўны свет паэзіі, музыкі і танца. На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі задаволіліся чаяваннем у сяброўскай атмасферы.





