1 кастрычніка бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі разам з работнікамі філіяла “Каралінскі сельскі клуб”, запрасілі людзей “залатога” ўзросту на дзень адпачынку “Узрост — гэта не бяда, гэта лепшыя гады”. На працягу ўсяго мерапрыемства ў адрас гасцей гучалі цёплыя словы віншаванняў, вершы і песні. З вялікім энтузіязмам старэйшае пакаленне паўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях. Не малую цікавасць выклікала выстава “У гармоніі з узростам”, якую для іх падрыхтавала бібліятэкар. Скончылася мерапрыемства чаяваннем, падчас якога ўдзельнікі пагутарылі, успомнілі маладыя гады.









