У ціхі пагодлівы восеньскі дзянёк у Зэльвенскай раённай бібліятэцы на бібліятэчныя вячоркі “Славім узрост залаты” сабраліся людзі “элегантнага” ўзросту – актыўныя чытачы бібліятэкі і ветэраны бібліятэчнай справы. На працягу ўсяго мерапрыемства ў іх адрас гучалі пажаданні моцнага здароўя і аптымізму, а таксама вершы і музычныя нумары. Менавіта для іх былі арганізаваны жартоўныя гульні і конкурсы. Далей удзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць асалоду ад чаявання і магчымасць пагутарыць, абмеркаваць хвалюючыя пытанні, пагаварыць па душах. У заключэнне вядучыя пажадалі ўсім прысутным душэўнага спакою, радасці і любові блізкіх.











