Да 130-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага паэта Сяргея Ясеніна ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшоў вечар паэтычнага настрою “Знаёмы ваш, Сяргей Ясенін”. Удзельнікі мерапрыемства перанесліся ў мінулае і ўбачылі некаторыя асноўныя моманты з яго біяграфіі, а таксама па-новаму зірнулі на творчасць паэта. На працягу вечара ў выкананні прысутных гучалі лірычныя радкі яго вершаў. Удзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць асалоду ад гучання песень і рамансаў на вершы аўтара.