Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Экалагічная гадзіна “Жывёлы просяць дапамогі”

051025Экологический час Животные просят помощи1
051025Экологический час Животные просят помощи2
051025Экологический час Животные просят помощи3
051025Экологический час Животные просят помощи4
051025Экологический час Животные просят помощи5
previous arrow
next arrow

У Князеўскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў ДУА “Князеўская сярэдняя школа” да Сусветнага Дня абароны жывёл праведзена экалагічная гадзіна “Жывёлы просяць дапамогі”. Бібліятэкар расказала дзецям, чаму быў устаноўлены гэты дзень у календары, што жывёлы, як і людзі маюць права на існаванне, абарону і добрыя да іх адносіны. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Дзікія і дамашнія жывёлы”, па малюначках вызначалі “У якой жывёлы якая мама”, адгадвалі загадкі. У канцы мерапрыемства дзеці падзяліліся, як яны самі ставяцца да прыроды, да сваіх дамашніх гадаванцаў.