У Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзены прэс-агляд “Год добраўпарадкавання краіны на старонках перыядычных выданняў”.
Роля перыядычнага друку ў жыцці вельмі вялікая. Газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца вакол, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні, якія цікавяць іх. На выставе “2025 год — год добраўпарадкавання краіны” прадстаўлены публікацыі з перыядычных выданняў аб планах і задачах прадпрыемстваў і арганізацый, накіраваныя на добраўпарадкаванне краіны. Вялікая ўвага нададзена матэрыялам па пытаннях павышэння якасці жыцця людзей. У ходзе прэс-агляду бібліёграф расказала чытачам аб развіцці Беларусі і яе дасягненнях, аб культурных традыцыях і славутасцях, аб найбуйнейшых прадпрыемствах краіны, унікальных прыродных рэсурсах Беларусі. Беларускія СМІ рэгулярна інфармуюць нас аб рэалізацыі планаў і розных праектаў па добраўпарадкаванні тэрыторый. Напрыклад, у часопісе “Беларуская думка” стартаваў творчы праект “Спраўныя людзі”, дзе можна пазнаёміцца з рэалізаванымі ідэямі і прыкладамі паспяховага партнёрства грамадзян і мясцовых уладаў у мэтах добраўпарадкавання краіны.