Бібліятэкар Бародзіцкай сельскай бібліятэкі разам са сваімі актыўнымі чытачамі арганізавала майстэрню святочных паштовак “Нашым мамам дарагім мы “дзякуй” гаворым”. Падчас вырабу паштовак дзеці выразалі, ляпілі, падбіралі колеры і вялі гутарку аб самых дарагіх, родных і любімых мамах. Работы атрымаліся яркімі, маляўнічымі, а пажаданні ў паштоўках – добрымі і шчырымі.





