Напярэдадні Дня маці работнікі Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба запрасілі сваіх чытачоў на тэматычную вечарыну “Пяшчотныя словы для мамы”. У пачатку мерапрыемства вядучая павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым святам і сказала, што на свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых слоў – слова “мама”. Хіба ёсць у чалавека хто-небудзь бліжэй і даражэй яго роднай мамы? У мамы самае добрае і ласкавае сэрца, самыя далікатныя і ласкавыя рукі, якія ўмеюць рабіць усё. У праграме вечара неаднаразова гучалі словы віншавання мамам і бабулям, чыталіся вершы, гучалі музычныя нумары, праводзілася жартоўная латарэя, віктарына. Праходзіў вечар за круглым сталом з самаварам і размовай, з духмянай свежай выпечкай і гарбатай. У канцы мерапрыемства ўсе мамы атрымалі ў падарунак кветкі.






