Актыўных чытачоў, удзельнікаў мерапрыемстваў, цудоўных жанчын у гонар светлага свята – Дня маці сабралі работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі на святочную праграму “Цябе я мама віншую, табе за ўсё дзякую”. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы і песні аб самым дарагім чалавеку на зямлі, маме, ў выкананні не толькі вядучых, але і запрошаных. Цікавыя віктарыны стварылі пазітыўную атмасферу, а за кубкам гарбаты сабраўшыя больш адкрыта падзяліліся сваімі ўспамінамі.












