Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Паэтычны вернісаж “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня маці праведзены паэтычны вернісаж “Цудоўны свет любоўю мацярынскай”. Любоў да маці суправаджае нас усё жыццё. Колькі цяпла таіць магічнае слова “мама”, якім называюць самага блізкага, дарагога і адзінага чалавека. У гэты дзень чытачы сабраліся ў бібліятэцы, каб у шчырай і душэўнай абстаноўцы пагаварыць пра светлае і роднае, пра самую галоўную жанчыну ў жыцці кожнага чалавека, пра маці. Прысутныя дзяліліся прыемнымі ўспамінамі, звязанымі з мамай, чыталі цудоўныя вершы, прысвечаныя ёй. У бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава па тэме.