У рамках Тыдня бацькоўскай любові, бібліятэкар Кашалёўскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла літаратурны вечар “Таму, што мама побач”. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята Дня маці і распавяла пра ролю мамы ў жыцці кожнага чалавека. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі самыя шчырыя і добрыя словы ў адрас любімых матуль. Былі прыведзены цікавыя факты з паўсядзённага жыцця мам. Бібліятэкар паспрабавала зрабіць гэта мерапрыемства незабыўным і цікавым.






