17 кастрычніка ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбыўся семінар-практыкум на тэму: “Бібліятэчнае планаванне 2026. Пошук аптымальных варыянтаў”. Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”. У сваім выступленні яна адзначыла актуальнасць работы бібліятэк па выкананні кантрольных паказчыкаў, патрабаванні да складання гадавых планаў і справаздач. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу, агучыла прыярытэтныя напрамкі і задачы работы бібліятэк на наступны 2026 год, парэкамендавала прыкладныя формы і назвы мерапрыемстваў пры планаванні сацыякультурнай дзейнасці бібліятэк. У ходзе выступлення бібліятэкара аддзела бібліятэчнага маркетынгу “Знамянальныя і юбілейныя даты 2026 года. Пісьменнікі-юбіляры і кнігі-юбіляры 2026 года” быў дадзены падрабязны аналіз маючых адбыцца міжнародных, дзяржаўных і прафесійных святаў, а таксама значных гістарычных юбілеяў, якія стануць асновай для мерапрыемстваў. Таксама ўвазе калег быў прапанаваны спіс аўтараў і твораў, якія адзначаюць юбілей у 2026 годзе, з акцэнтам на магчымасці арганізацыі кніжных выстаў, літаратурных вечароў і чытацкіх канферэнцый і г. д. Мэтай выступлення “Краязнаўчы каляндар 2026 года” было асвятленне важных дат і падзей у гісторыі Зэльвенскага раёна. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з юбілярамі 2026 года, лёс якіх, звязаны з раёнам . Кансультацыю аб пошуку аптымальных варыянтаў у рабоце з дзецьмі дала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Зэльвенскай раённай бібліятэкі. Арганізатары семінара-практыкума спадзяюцца, што іх выступленні дапамогуць слухачам скласці метадычна граматныя планы работы бібліятэк на 2026 год.








