Сёння, не гледзячы на дождж, жыхары і госці аграгарадка Кашалі змаглі атрымаць зарад добрага і святочнага настрою на брэндавым мерапрыемстве “Свята калодзежа”. На працягу ўсяго мерапрыемства вядучыя ўсхвалялі ваду і калодзеж, як крыніцы жыцця. Незабыўнымі канцэртнымі нумарамі парадавалі гасцей свята работнікі клубных устаноў раёна.












