
У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Дня бацькі праведзена акцыя “Татаў дзень у календары”. Дзень бацькі з кожным годам станавіцца больш папулярным. У гэтае свята можна яшчэ раз сказаць бацьку аб сваім каханні і павазе, паказаць, наколькі ён значны і важны. Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі сем’і ў аграгарадку Крывічы і павіншавалі бацькоў з гэтым добрым святам і пажадалі ім здароўя, шчасця і заставацца далей актыўнымі чытачамі бібліятэкі.


