Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Святочная акцыя “Слова добрае родным самым”

201025Праздничная акция Слово доброе родным самым1
201025Праздничная акция Слово доброе родным самым2
201025Праздничная акция Слово доброе родным самым3
201025Праздничная акция Слово доброе родным самым4
201025Праздничная акция Слово доброе родным самым5
201025Праздничная акция Слово доброе родным самым6
previous arrow
next arrow

21 кастрычніка адзначаецца маладое, але важнае сямейнае свята — Дзень бацькі. Гэтае свята дапамагае захоўваць, умацоўваць і папулярызаваць сямейныя каштоўнасці. Напярэдадні гэтага свята, падчас святочнай акцыі “Слова добрае родным самым”, бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі разам з работнікамі філіяла “Каралінскі сельскі клуб” павіншавалі мужчын аграгарадка Каралін з гэтай выдатнай датай. Таксама ім былі ўручаны віншавальныя паштоўкі і салодкія сувеніры.