З самага ранняга дзяцінства нашай самай галоўнай апорай і падтрымкай з’яўляюцца бацькі. Яны ўкладаюць у нас усю сваю любоў, з якой мы ідзем па жыцці, з’яўляюцца нашымі праваднікамі і першымі настаўнікамі! Сэрца маці — гэта сусветная бездань любові, клопату і ўсёдаравання. Роля бацькі вельмі важная, бо менавіта бацька з’яўляецца героем, прыкладам разважлівасці і мужнасці ў сям’і. У рамках Тыдня бацькоўскай любові работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі арганізавалі акцыю-выставу “Цяпло бацькоўскай душы”. Кожны ўдзельнік акцыі змог падарыць кранальныя пасланні сваім бацькам, сваёй сям’і, напісаўшы словы падзякі на сэрцайках, зробленых з паперы.








