Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


«Духоўныя святыні Зэльвеншчыны»

221025Духовные святыни Зельвенщины1
221025Духовные святыни Зельвенщины2
221025Духовные святыни Зельвенщины3
221025Духовные святыни Зельвенщины4
221025Духовные святыни Зельвенщины5
221025Духовные святыни Зельвенщины6
previous arrow
next arrow

Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі бібліятэкар прапанавала здзейсніць віртуальнае паломніцтва «Духоўныя святыні Зэльвеншчыны». Сёння любому веруючаму чалавеку, які цікавіцца гісторыяй рэлігіі, жыццём святых, хочацца пабываць у святых месцах і ўбачыць іх на свае вочы, пакланіцца ім. Падчас мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам акунуцца ў займальнае падарожжа па роднай зямлі. Яна расказала аб архітэктурных асаблівасцях праваслаўных і каталіцкіх храмаў Зэльвенскага краю, гісторыі іх стварэння і вядомых абразах нават за межамі Беларусі.