Выбар будучай прафесіі — адна з самых важных вех у жыцці кожнага чалавека. Для таго каб зрабіць правільны выбар, трэба мець падрабязнае ўяўленне пра як мага большай колькасці прафесій.
Зэльвенскую раённую бібліятэку наведалі дзеці 7 класа УА “Зэльвенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат”, дзе работнікі бібліятэкі правялі для іх прафарыентацыйную экскурсію. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з усімі аддзеламі раённай бібліятэкі. Расказалі аб прафесіі бібліятэкара, аб магчымасцях і асаблівасцях прафесіі, аб сферы дзейнасці, разнастайнасці задач, якія вырашае бібліятэкар і аб якасцях, якія дапамагаюць у прафесіі. У завяршэнне экскурсіі бібліятэкары раздалі дзецям буклеты “Ёсць такая прафесія – бібліятэкар”, дзе можна падрабязней даведацца, у якіх навучальных установах можна атрымаць гэтую спецыяльнасць.









