Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Жыві, кніга!”

231025Живи, книга1
231025Живи, книга2
231025Живи, книга3
231025Живи, книга4
231025Живи, книга5
231025Живи, книга6
231025Живи, книга7
previous arrow
next arrow

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па культуры абыходжання з кнігай і дробным рамонце старых бібліятэчных кніг “Жыві, кніга!”. Паспрабаваць сябе ў ролі кніжнага доктара прыйшлі дзеці гімназіі №1. З аповеду бібліятэкара прысутныя даведаліся пра тое, што з часам бібліятэчныя кнігі прыходзяць у непрыгоднасць па прычыне іх старэння, нядбайнага абыходжання чытачоў з кнігамі. І такіх кніг у фондзе бібліятэкі, на жаль, не мала. Але кнігам можна падоўжыць жыццё, калі выконваць правілы карыстання кнігай, а таксама своечасова іх рамантаваць. Успомнілі правілы беражлівага абыходжання з кнігай, а пераплётчык раённай бібліятэкі Струг Святлана Тадэвушаўна падзялілася сакрэтам, як можна “вярнуць да жыцця” кнігі. Дзеці вельмі старанна і акуратна падклейвалі старонкі, прыводзілі ў парадак вокладкі кніг, распраўлялі загнутыя старонкі, выціралі гумкай алоўкавыя паметкі. Займаючыся рамонтам кніг, дзеці захапіліся новай, па-сапраўднаму карыснай справай, ўключыліся ў працу з жаданнем і цікавасцю. У ходзе работы адчулі важнасць сваёй працы, самастойна прыйшлі да высновы: кнігі трэба берагчы! Адрамантаваныя кнігі атрымалі “другое дыханне”, а самі дзеці — новыя веды і яркія ўражанні аб свеце кніг.