У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы з дзецьмі праведзена відэагадзіна “Зроблена ў Беларусі”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з прадукцыяй шматлікіх беларускіх прадпрыемстваў, паглядзелі відэафільм “Зроблена ў Беларусі”. Схадзілі на экскурсію ў краму “Родны кут”, дзе выбралі прадукты, вырабленыя на нашых айчынных прадпрыемствах. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да адзінага меркавання: у нашай краіне жывуць працавітыя людзі, якія робяць шмат якаснай і разнастайнай прадукцыі.









