У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы праведзена фотасесія “Я і чараўніца восень”. Восень – гэта чароўная пара ў прыродзе. Усе дрэвы апрануліся ў святочныя ўборы, залацістыя лісточкі сыплюцца долу і прырода паказвае сябе у самым цудоўным выглядзе. Бібліятэкар з актыўнымі чытачамі выйшлі ў парк і арганізавалі восеньскую фотасесію. Дзеці з задавальненнем пазіравалі перад камерай, прыдумвалі розныя кампазіцыі і затым у бібліятэцы арганізавалі восеньскую экспазіцыю, дзе было пераплецена ўсё: і фатаграфіі ўдзельнікаў, і дары восені. Дзеці былі задаволены і атрымалі часцінку пазітыву.








