
У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Года добраўпарадкавання праведзены калейдаскоп дасягненняў “Ганарымся роднай Беларуссю”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар вяла аповед аб тым, што ўсе мы нарадзіліся ў Беларусі і кожны з нас павінен ведаць гісторыю сваёй Радзімы, штодзённа цікавіцца навінкамі, ведаць падзеі, якія тут адбываюцца, ганарыцца дасягненнямі Беларусі ў розных галінах дзейнасці. Бібліятэкар пазнаёміла удзельнікаў мерапрыемства з кнігай “Зроблена ў Беларусі. Знак якасці”, дзе размешчана інфармацыя аб прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, прадэманстравала відэаролік “Дасягненні Беларусі”. У завяршэнні мерапрыемства ўсе разам абмеркавалі пытанні па добраўпарадкаванні любімага аграгарадка.


