Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Караван ўражанняў “На стале ў беларуса, ці смачна есці”

261025Караван ўражанняў На стале ў беларуса, ці смачна есці1
261025Караван ўражанняў На стале ў беларуса, ці смачна есці2
261025Караван ўражанняў На стале ў беларуса, ці смачна есці3
previous arrow
next arrow

У Князеўскай сельскай бібліятэцы бібліятэкар арганізвавала караван ўражанняў “На стале ў беларуса, ці смачна есці”. У пачатку сустрэчы яна паведаміла, што ў кожнага народа на Зямлі, у тым ліку і беларусаў, ёсць свае нацыянальныя стравы. У беларусаў –  гэта дранікі, клёцкі, верашчака і іншыя. Удзельнікі мерапрыемства падрыхтавалі да мерапрыемства свае стравы, якія з пакон вякоў гатаваліся ў іх сем’ях. На стале былі гаршкі з бабкай, каўбасы сялянскія, печаны яблык, збан з квасам і на ручніку каравай. Прысутныя дзяліліся рэцэптамі прыгатаваных страў, частавалі адзін аднаго, чыталі вершы беларускіх аўтараў аб ежы, нацыянальных стравах, успаміналі прыказкі і прымаўкі на гэтую тэму. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, душэўнай абстаноўцы і падарыла ўсім радасць і задавальненне.