На свеце ёсць цудоўная сіла, здольная зрабіць свет больш шчаслівым, і імя ёй — дабрыня. Тварыць добрыя справы неверагодна проста, і мы здзяйсняем іх кожны дзень, проста самі таго, не заўважаючы: абдымаем роднага чалавека, усміхнемся або дапаможам прахожаму, накормім бяздомнага шчанюка, змайструем кармушку для птушак. Гэты спіс можна працягваць доўга. З кожным такім учынкам камусьці становіцца лепш, бо мы робім кагосьці крышачку больш шчаслівым, а гэта значыць, што крышачку больш шчаслівым і дабрэйшым становіцца ўвесь свет. Дабрыні можна навучыцца і ў кніг! Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі са сваімі чытачамі правялі акцыю “Зірні на свет вачыма дабрыні”. Для дзяцей у бібліятэцы аформлена выстава “Падзяліся сваёй дабрынёй”, дзе яны змаглі азнаёміцца з кнігамі пра дабро, пра дабрыню, пра братоў нашых меншых і ўзяць іх для чытання дадому. Далей дзеці намалявалі плакат, а затым самі рабілі добрыя справы: змайстравалі кармушку для птушак, дапамагалі бібліятэкарам рамантаваць кнігі. У завяршэнне мерапрыемства дзеці аднеслі кармушку на вуліцу і павесілі на дрэва, каб птушкам у холад можна было падсілкавацца. Мы заклікаем усіх штодня па закліку сэрца здзяйсняць добрыя, шчырыя, бескарыслівыя і высакародныя ўчынкі на карысць іншых людзей. Толькі так наш свет стане і лепш, і дабрэй!











