Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гутарка “Жорсткасць і гвалт: як ім супрацьстаяць?”

291025Жестокость и насилие как им противостоять1
291025Жестокость и насилие как им противостоять2
291025Жестокость и насилие как им противостоять3
previous arrow
next arrow

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гутарка “Жорсткасць і гвалт: як ім супрацьстаяць?. Дзеці пазнаёміліся з такімі паняццямі, як “жорсткасць”, “гвалт”, “агрэсія” і асноўнымі дакументамі, якія абараняюць інтарэсы дзяцей. У ажыўленым дыялогу дзеці абмяркоўвалі цяжкія жыццёвыя абставіны, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, пры зносінах з аднагодкамі, адкрыта гаварылі аб парушэнні правоў дзяцей, якія назіраюцца ў паўсядзённым жыцці, давалі карысныя парады, як іх пазбегнуць, да каго звярнуцца па дапамогу. Затым бібліятэкары раздалі буклеты “Не гвалту!”, дзе падлеткі маглі азнаёміцца з асаблівасцямі паводзін дарослых, якія здзяйсняюць эмацыянальны гвалт, а таксама з тэлефонам даверу экстранай псіхалагічнай дапамогі.