Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Урок бяспекі “За бяспеку разам”

301025Урок безопасности За безопасность вместе1
301025Урок безопасности За безопасность вместе2
301025Урок безопасности За безопасность вместе3
301025Урок безопасности За безопасность вместе4
301025Урок безопасности За безопасность вместе5
301025Урок безопасности За безопасность вместе6
301025Урок безопасности За безопасность вместе7
301025Урок безопасности За безопасность вместе8
previous arrow
next arrow

У простай, даступнай форме, з выкарыстаннем гульнявых момантаў прайшоў урок бяспекі “Запалка не цацка — агонь не забава” для дзяцей ДУА “Дзіцячы сад аграгарадка Елка”. Бібліятэкар расказала дзецям пра тое, для чаго патрэбныя людзям запалкі і чым яны небяспечныя. Дзеці даведаліся пра прычыны ўзнікнення пажараў і пра тое, як правільна дзейнічаць, калі раптам у доме або на вуліцы здарыцца пажар. У працэсе гутаркі дзеці актыўна абмяркоўвалі тэму, дзяліліся сваімі ведамі, азнаёміліся з правіламі пажарнай бяспекі, успомнілі нумары выкліку пажарнай часці 101 і экстранага выкліку 112. Усе разам адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Можна-нельга, адказвалі на пытанні, выбіраючы з некалькіх варыянтаў правільны адказ.

У заключэнне бібліятэкар яшчэ раз нагадала дзецям, што запалкі – гэта не цацка, таму што ў адной каробцы ляжыць шмат запалак, і кожная можа стаць прычынай пажару.