Удзельнікі лялечнага гуртка “Вясёлка” Зэльвенскай раённай бібліятэкі працягваюць радаваць юных чытачоў цікавымі сустрэчамі, лялечнымі прадстаўленнямі… Для вучняў 1“Б” класа гімназіі № 1 г.п. Зэльва яны паказалі лялечны спектакль “Лясная гісторыя”. Дзеці даведаліся пра тое, як Мядзведзіца вырашыла адсвяткаваць свой дзень нараджэння, але пачаставаць сяброў не было чым, і яе сыночак медзведзяня адправіўся ў лес па ласункі для гасцей. Але з ім здарылася непрыемная сітуацыя і на дапамогу прыйшлі сябры: зайчык, вавёрачка, вожык і інш. Спектакль прайшоў паспяхова, рабяты атрымалі вялікае задавальненне і станоўчы зарад эмоцый. І зрабілі выснову, што сапраўдных сяброў трэба шанаваць, дапамагаць ім у бядзе, быць добрымі і сумленнымі.






