Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Тут разумныя кнігі жывуць”

031125Здесь умные книги живут1
031125Здесь умные книги живут2
031125Здесь умные книги живут3
031125Здесь умные книги живут4
031125Здесь умные книги живут5
031125Здесь умные книги живут6
031125Здесь умные книги живут7
031125Здесь умные книги живут8
031125Здесь умные книги живут9
031125Здесь умные книги живут10
previous arrow
next arrow

Зэльвенскую раённую бібліятэку наведалі выхаванцы старэйшай групы ДЦРР №1, дзе работнікі правялі для іх экскурсію “Тут разумныя кнігі жывуць. Бібліятэкары гасцінна сустрэлі рабят і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Яны распавялі юным чытачам, для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёмілі з аддзеламі бібліятэкі, з разнастайнай калекцыяй кніг, часопісаў, з правіламі абыходжання з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы, даведаліся, што азначае слова фармуляр і як запісацца ў бібліятэку. Для замацавання атрыманых ведаў правялі гульню “Можна і нельга. Экскурсія вельмі ўразіла дашкалят. Выходзіць з бібліятэкі дзецям не хацелася, і яны паабяцалі, што прыйдуць у бібліятэку яшчэ і разам з бацькамі.