Бібліятэкар Міжэрыцкай інтэграванай бібліятэкі правяла для сваіх юных чытачоў віктарыну «Вандроўка ў родную літаратуру». Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а потым свае веды замацавалі адказваючы на розныя пытанні віктарыны.






