У Зэльвенскай раённай бібліятэцы для дзяцей аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” прайшла забаўляльная праграма “Ура, канікулы!” Рабяты гулялі ў гульні, з захапленнем разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, адгадвалі герояў вядомых казак і ўспомнілі аўтараў літаратурных твораў. Мерапрыемства прайшло весела, цікава і пазнавальна, а самае галоўнае, што рабяты забыліся пра свае гаджэты.











