
У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы-клубе па добрым звычаі, які зыходзіць з даўніх гадоў, каб выпіць кубак духмянай гарбаты і пагутарыць у сяброўскай атмасферы сабраліся чытачы. Падчас мерапрыемства, якое прайшло ў форме гадзіны чаявання “Самыя незвычайныя гісторыі”, пагаварылі аб цырымоніях чаявання ў розных краінах. Бібліятэкар падрыхтавала для прысутных віктарыну па дадзенай тэматыцы. Далей удзельнікі пагаварылі пра карысць гэтага цудоўнага напою. Увогуле, мерапрыемства прайшло выдатна і ўдзельнікам усё спадабалася.


